Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Янка Чурыловіч



Сёньня гаворыць Янка Чурыловіч, асьпірант і супрацоўнік катэдры эканомікі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Янка зьяўляецца аўтарам шэрагу артыкулаў у самым масавым польскім тыднёвіку “Wprost”, у тым ліку на тэму беларускага гандлю зброяй.

(Чурыловіч: ) “Перш за ўсё я хацеў бы зьмяніць сваё становішча. Як чалавек, які хоча разьвівацца ўсё сваё жыцьцё, я ня буду задаволены затрымкай на тым самым месцы на працяглы час. І, канечне, зьмяніць становішча ў Беларусі, бо я сябе ня бачу без яе – гэта мая частка, частка майго “я”.

Мне б не хацелася кідацца агульнымі словамі, такімі як “дэмакратыя”, “правы чалавека” – гэта ўсё заежджанае і нуднае. Перш за ўсё я хацеў бы паказаць іншым на сваім прыкладзе, як можна жыць без страху, як можна змагацца. Як зарабляць грошы – хаця б гэта.

Першае – пазбавіцца страху. Другое – адукавацца. У прафэсійным пляне і палітычным таксама. На жаль, нельга абстрагавацца ад палітыкі ні ў якім грамадзтве. Не важна хто ты ёсьць – лекар, мэханік ці прафэсар, без палітыкі ніхто не пражыве. Трэба ведаць, што там адбываецца і якім чынам, бо усё гэта уплывае непасрэдна на наш лёс”.


Мы запрашаем да ўдзелу ў перадачы маладых беларусаў, якім ёсьць што сказаць пра сваё жыцьцё, пра свае праблемы і дасягненьні, пра бачаньне разьвіцьця Беларусі.

Зьвяртайцеся да нас праз пошту – 220005, Менск 5, паштовая скрынка 111 – ці праз Інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG