Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алена Арцімовіч



Сёньня – маналёг Алены Арцімовіч. Ёй 22 гады, працуе ў бібліятэцы, слухае гурты “Крыві”, “Троіца”, “Ramstein”, сярод захапленьняў Алены ў літаратуры – Ўладзімер Караткевіч:

(Арцімовіч: ) “Кожны з нас атрымлівае тое, чаго заслугоўвае. Я хачу ўдасканальвацца. А калі чалавек будзе сабой задаволены, ён ніколі ня будзе ўдасканальвацца. Гэта проста. Я ў сваім жыцьці ганаруся сваёй сям’ёй, у якой я адчуваю сябе спакойна і ўтульна. Скажы мне, хто твой сябра — і я скажу, хто ты. І таму я магу сказаць, што я ня вельмі дрэнны чалавек.

Я хачу зьмяніць працу. Хацела стаць не бібліятэкарам, хоць гэта і справа, якая заслугоўвае павагі. Усё лічаць бібліятэкара гэткай шэрай мышай. Але на самой справе — гэта людзі інфармацыі.

Пазьбегнуць памылак ніколі не атрымліваецца. Памылкі — гэта нашыя ўрокі, на якіх мы можам вучыцца дасягаць посьпехаў. А посьпехаў мы дасягнем тады, калі мы па-сапраўднаму захочам гэта зрабіць. Трэба прачнуцца і сказаць: “Я чалавек, які заслугоўвае стаць шчасьлівым”. Упэўніць сябе ў гэтым — і працаваць, працаваць, працаваць. Адзін адсотак — гэта талент, а ўсё астатняе — гэта праца”.


Мы запрашаем да ўдзелу ў перадачы маладых беларусаў, якім ёсьць што сказаць пра сваё жыцьцё, пра свае праблемы і дасягненьні, пра бачаньне разьвіцьця Беларусі.

Зьвяртайцеся да нас праз пошту – 220005, Менск 5, паштовая скрынка 111 – ці праз Інтэрнэт.
XS
SM
MD
LG