Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віталь Кошалеў



Сёньня гаворыць 21-гадовы праграміст Віталь Кошалеў. Ён – студэнт 6 курсу Менскага радыётэхнічнага коледжу.

(Кошалеў: ) “Ці лёгка жыць у Беларусі моладзі? Можна, натуральна, нічога не рабіць, жыць за грошы бацькоў, піць піва. Але гэта ўсё роўна будзе нялёгка — мы будзем піць гэтае піва ня з радасьці.

Можна працаваць суткі праз двое, як мае сябры працуюць, зарабляць нейкія капейкі. Але ўсё роўна гэта будуць капейкі, і жыцьцё яны ня зьменяць. Можна ехаць у Амэрыку на ўсё лета, мыць там посуд і прывезьці трохі большыя капейкі. Але ўсё роўна гэта нам ні будучыні ня дасьць, ні цяперашняе жыцьцё моцна ня зьменіць. Максымум мы сабе здароўе падарвем гэтым.

Нельга шчыраваць на сьметніку, трэба пабудаваць сабе дом, каб у ім жыць. Тады мы зможам зьмяніць сваё жыцьцё. Ужо зараз нам трэба ў першую чаргу працаваць галавой. Бо на мільён рук моладзі будзе два мільёны рук пэнсіянэраў. А вось супраць мільёну галоваў ніхто нічога супрацьпаставіць ня зможа. Трэба працаваць галавой!”
XS
SM
MD
LG