Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памежнік Зьміцер



Сёньня гаворыць 22-гадовы вайсковец Зьміцер. Ён паводле адукацыі гісторык, служыць у памежных войсках. Зьміцер піша вершы і песьні ды хоча служыць незалежнай Беларусі.

(Зьміцер: ) “Служу Рэспубліцы Беларусь! Гэта напэўна самае галоўнае. Цікава сябе яшчэ раз выпрабаваць на жыцьцёвых паваротах.

Служба сьвядомага беларускага чалавека, безумоўна, сутыкаецца з пэўнымі цяжкасьцямі, хаця б з адсутнасьцю беларускай мовы ў войску. Але ў той жа самы час служыць беларускай дзяржаве аддана (няхай яна яшчэ будзе пад чырвона-зялёным сьцягам), але беларускай дзяржаве — гэта надае яшчэ дастатковага імпэту.

У сваім жыцьці мне найперш хацелася б зьмяніць навакольле. Хацелася б бачыць іншую дзяржаву — незалежную беларускую дзяржаву.

Я магу параіць слухачом найперш не саступаць самому сабе, не адмаўляцца ад самога сябе пры любых абставінах, пры любых варунках гэтага жыцьця.

Аддана ідзі абранаю дарогай,
Ня здрадзь, ня збоч і не зважай
Ні на хлусьню, што ўсяму існуе мяжа,
Ні на пагарду, на праклён бяскрыдлых многіх.
Імкні ў глыбіні, у стажар
Да рэшты, да сьмяротнай змогі”.
XS
SM
MD
LG