Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каця Асташонак



Сёньня – маналёг Каці Асташонак, навучэнкі Пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. Каці – 21 год, яна не ўяўляе свайго існваньня бяз музыкі, спрабуе спалучыць прыватнае жыцьцё і навуку.

(Каця: ) “Зараз для мяне галоўнае – гэта любімы чалавек і быць зь ім разам і выйсьці за яго замуж і мець сям’ю, шчасьлівую сям’ю. Гэта вельмі цяжка ў наш час, шмат матэрыяльных пытаньняў паўстае...

Я вучуся, і бацькі мне кажуць, што гэта першае зараз – скончыць унівэрсытэт.

Вельмі цяжка знайсьці сябе ў жыцьці, чалавек заўсёды ў пагоні за шчасьцем. Я ніколі ня марыла быць настаўніцай, але так вось атрымалася, і ўжо другі год я вучуся і ўжо пачынаю прывыкаць да гэтай думкі – што мяне чакае лёс настаўніка музыкі.

Я не ўяўляю сабе сваё жыцьцё бяз музыкі. “Лунная саната” – маці мне ставіла, калі я была зусім маленькая, і яна праз усё жыцьцё, гэтая музыка... Сваіх дзяцей я буду абавязкова далучаць да музыкі і ставіць ім Бэтховэна і Моцарта, і “Лунную санату”.
XS
SM
MD
LG