Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Рахманаў



Сёньня - маналёг Паўла Рахманава, якому хутка будзе дваццаць гадоў. Павал вучыўся ў Варшаве на эканаміста, але перавёўся ў Беларусь. Нядаўна заснаваў фірму, якая прапануе паслугі вэб-дызайну…

(Павал: ) “Я жадаю сябе бачыць прадпрымальнікам. Самае складанае — гэта ўціск з боку дзяржавы, гэта падаткі, якія вельмі вялікія ў нашай краіне. У прынцыпе больш нічога, усё залежыць ад чалавека, які гэтым займаецца. Я сваю дзейнасьць ня мог сканцэнтраваць у пэўным кірунку адным. Я жадаў займацца ўсім разам. А гэтага ніхто ня можа зрабіць.

Калі глядзець на тых людзей, якіх я ведаю з маіх аднагодкаў, шмат людзей ня ведаюць, дзеля чаго яны жывуць у гэтай краіне. Можа, гэта з-за таго, што ў іх ёсьць інфармацыйны вакуўм. Можа гэта з-за таго, што 70 гадоў тут быў камунізм… Шмат хто з маіх аднагодкаў не адчувае сябе асобай.

Людзі павінны зьмяніцца самі, самі ў сабе. Ад таго, як жывуць людзі, так і жыве краіна. Ніколі нікога ня буду прымушаць нешта рабіць, калі ён не жадае. Вось гэта — свабода. Гэта павага да асобы. Выправіць сытуацыю ў грамадзтве — гэта папросту паважаць адзін аднаго як асобу”.
XS
SM
MD
LG