Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людміла Паклонская



Ці лёгка быць маладым у Беларусі? Ці задаволеныя маладыя сваім жыцьцём, што хацелі б зьмяніць, што могуць параіць?..

Сёньня гаворыць 19-ці гадовая Людміла Паклонская, якая больш за 4 месяцы ўдзельнічала ў вахце памяці ў Курапатах. Людміла з настальгіяй узгадвае тыя часы…

(Людміла: ) “Маё кола – гэта людзі, якія цікавяцца гісторыяй. І вандроўкі... Праз вандроўкі магчыма набыць веды, магчыма набыць новыя знаёмствы.

Я не лічу, што я поўнасьцю самарэалізавалася. Я і тут, і там, але ж нечага ўсё-такі не хапае. Можа быць, гэта сапраўды настальгія па Курапатах. Таму што там мы сядзелі, у нас была сапраўды адна сям’я.

Я лічу, што лёс залежыць толькі ад саміх нас. Чаго мы пажадаем, што мы будзем рабіць, тое і будзе ў краіне.

Спадзяюся, што я пасьпею пакінуць які-небудзь сьлед у гісторыі.

Я хацела б бачыць сваю Радзіму, сваю Бацькаўшчыну вольнай”.
XS
SM
MD
LG