Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Пранік



Яна карэнная мянчучка, плянуе займацца навукай і спадзяецца, што яе веды будуць запатрабаваныя беларускай дзяржавай.

“Я зараз малады спэцыяліст. Я скончыла Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт. У мяне зарплата 100 тысячаў. На гэтую зарплату пражыць немагчыма.

Я разумею, што гэта вельмі складана, трэба разьвіваць эканоміку, даваць больш свабоды малому бізнэсу, бо ён у нас зажаты. Зразумела, што гэта павінен рабіць народ, але народ перадае свае правы ўраду, прэзыдэнту, парлямэнту. Я думаю, што гэта зойме шмат часу.

Сваё жыцьцё я зьвязваю з навукай. Спадзяюся, што мае веды дапамогуць падняцца краіне. Калі я палепшу сваё асабістае жыцьцё, можа быць, я змагу нешта зрабіць для іншых людзей».

XS
SM
MD
LG