Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Маркушэўскі



МАЛАДЫЯ ГАЛАСЫ – НОВАЯ ПЕРАДАЧА

Яму – 24 гады, і ён выхоўвае трохгадовага сына. Зьміцер – асьпірант Інстытуту філязофіі Нацыянальнай Акадэміі Навук, і тэма яго дысэртацыі “Праблема асобы, грамадзтва і дзяржавы”. Сваё жыцьцё Зьміцер Маркушэўскі зьвязвае са зьменамі ў Беларусі

(Маркушэўскі: ) “Часам я зудумляюся перад тым, як узьняць некаторыя тэарэтычныя пытаньні ў маіх дасьледаваньнях, бо яны могуць быць успрынятыя як палітычныя. Мы сустракаемся з прадстаўнікамі ўлады і гаворым пра гэта. Яны кажуць: “Не-не, гэта палітыка”. Насамрэч, гэта не палітыка, гэта проста нармальнае жыцьцё. І гэта вельмі непрыемна.

Пакуль ёсьць энэргія, ёсьць задумка стварыць сабе пэўны падмурак. Па-першае, адукацыю. І, натуральна, грашовае падмацаваньне. А пасьля з гэтага трывалага падмурка будаваць свой асабісты дом, пад якім я маю на ўвазе жыцьцё менавіта ў гэтай краіне”.
XS
SM
MD
LG