Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пастанову пра ўганараваньне старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай ганаровай граматай прыняў прэзыдыюм Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

Узнагарода дадзеная «за заслугі ў разьвіцьці заканадаўства, ва ўмацаваньні дэмакратыі і дзейнасьць па забесьпячэньні правоў і свабодаў грамадзянаў».

Пра гэта паведамляе Эўрарадыё.

У савецкія часы, калі функцыянаваў Вярхоўны Савет БССР, былі два віды ўзнагародаў — Ганаровая грамата і Грамата Вярхоўнага Савету. Ганаровая грамата лічылася на ранжыр вышэйшай. А яе ўладальнікі (асабліва калі граматаў было некалькі) мелі пэўныя прывілеі, напрыклад, на атрыманьне пэрсанальнай, а не звычайнай пэнсіі.

«Цяпер існуе толькі адзін від падобнай узнагароды — Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, — сказаў сёньня карэспандэнту Свабоды старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраваньню і рэглямэнту Аляксандар Зазуля. — Матэрыяльных прывілеяў яна не дае. Але такая ўзнагарода сьведчыць, што жыцьцёвы шлях такога чалавека, як кажуць, склаўся. Такі чалавек — пасьпяховы чалавек, ён дасягнуў пэўных вышыняў сваёй працай, сваім жыцьцём. Я сказаў бы, што гэта ганаровае званьне ўладальніка Ганаровай граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь».

Лідзія Ярмошына ачольвае ЦВК ад 1996-га.

Яна знаходзіцца ў сьпісе дзяржаўных чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу і ЗША.

Міжнародная супольнасьць не прызнала ніводныя з з вынікаў выбараў, якія ладзіла Ярмошына.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG