Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НА ВІЦЕБСКІМ ПОМНІКУ ЎЛАДЗІМЕРУ КАРАТКЕВІЧУ ДАГЭТУЛЬ СВАСТЫКА


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Разам з абяцаньнем неадкладна прывесьці помнік у належны выгляд спадар Кібісаў адкамэнтаваў гэтае здарэньне. На ягоную думку, намаляваная тут свастыка ніяк ня сьведчыць пра дзейнасьць у Віцебску фашыстоўскіх груповак, і намалявалі яе звычайныя хуліганы — нявыхаваныя падлеткі, “якія самі ня ведалі, што рабілі, і наўрад ці ведалі, хто такі Ўладзімер Караткевіч”.

Віцебскія міліцыянты таксама падзяляюць гэтае меркаваньне. Таму супрацоўнікі Кастрычніцкага райаддзелу завялі паводле факту абразы помніка не крымінальную, а адміністрацыйную справу.
XS
SM
MD
LG