Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД НАД УДЗЕЛЬНІКАМІ АКЦЫІ Ў НАВАПОЛАЦКУ АДКЛАДЗЕНЫ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Сёньня Наваполацкі гарадзкі суд павінен быў разглядаць справу васьмі грамадзянаў, затрыманых 7 траўня пад час акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей”.

Судовае паседжаньне, аднак, не адбылося з прычыны адсутнасьці ў судзе міліцыянтаў, што ажыцьцяўлялі затрыманьні. Апроч таго, сакратарыят суду не пасьпеў сабраць усіх зьвестак, датычных гэтае справы. У прыватнасьці, зь мясцовага гарвыканкаму дагэтуль не атрымана адказу на запыт наконт таго, ці была згаданая акцыя афіцыйна дазволеная.

Наступнае паседжаньне прызначанае на раніцу 11 траўня.
XS
SM
MD
LG