Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СУД У ІВАЦЭВІЧАХ ПАКАРАЎ ЖУРНАЛІСТКУ І РЭДАКЦЫЮ НЕЗАЛЕЖНАЙ ГАЗЭТЫ


Алег Супрунюк, Берасьцейская вобласьць

Судовая справа тычылася артыкулаў у “Газеце для Вас” восеньню мінулага году. У іх сьцьвярджалася, што спадар Федчанка восем месяцаў не разглядаў скаргі ў пракуратуру жыхаркі вёскі Судзілавічы Сьвятланы Маргевіч. Спадарыня Маргевіч скардзілася на кіраўніцтва калгасу, якое абвінаваціла яе ў крадзяжы малака і пазбавіла месячнага заробку.

Васіль Федчанка аспрэчыў надрукаваныя ў газэце зьвесткі й запатрабаваў кампэнсаваць нанесеныя маральныя страты. Ад рэдакцыі “Газеты для Вас” спадар Федчанка жадаў атрымаць 10 мільёнаў рублёў, а ад аўтаркі артыкулу Тамары Шчапёткінай — 1 мільён. Напярэдадні разгляду справы маёмасьць рэдакцыі і карэспандэнткі выданьня была апісаная судовымі выканаўцамі.

Суд прызнаў “Газету для Вас” і Тамару Шчапёткіну вінаватымі, аднак ацаніў нанесеныя імі маральныя страты адпаведна на 400 тысяч і 40 тысяч рублёў.
XS
SM
MD
LG