Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У МАГІЛЁВЕ СЯБРЫ БНФ УСТАЛЯВАЛІ КРЫЖ ПАМЯЦІ АХВЯРАЎ ЧАРНОБЫЛЯ


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

Зь ініцыятывы абласной арганізацыі партыі БНФ “Адраджэньне” дэмакратычныя актывісты Магілёва (у акцыі брала ўдзел каля 20 чалавек) усталявалі ў цэнтры гораду, на вуліцы Першамайскай драўляны крыж з жалобнай стужкай “Чарнобыль – наш боль”, а побач зь ім – знак радыяцыйнай небясьпекі з паметкай “Магілёўская вобласьць”.

Каля крыжа ўдзельнікі акцыі запалілі сьвечы на знак памяці ахвяраў радыяцыйнай катастрофы.

Акцыя доўжылася прыкладна гадзіну: дэмакраты распаўсюджвалі сярод магілёўцаў ўлёткі пра наступствы Чарнобыля, прапаноўвалі людзям запаліць сьвечы памяці ля крыжа. Міліцыянты назіралі за акцыяй, аднак ня ўмешваліся.
XS
SM
MD
LG