Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЯК МАГІЛЁЎЦЫ СТАВЯЦЦА ДА СУБОТНІКАЎ?


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

А прадпрыемствы пералічаць дзённы заробак супрацоўнікаў на спэцыяльны рахунак. Ці ўдзельнічалі бы людзі ў суботніках, калі б дакладна ведалі, што могуць адмовіцца ад бясплатнай працы?

(Карэспандэнтка: ) “Заўтра суботнік. Калі б вы дакладна ведалі, што гэта рэч добраахвотная і вас не пакараюць на працы, калі вы ня прыйдзеце, ці бралі бы ўдзел у суботніку?”

(Спадарыня: ) “Ніколі ў жыцьці! Таму што я лічу, што можна ўсё зрабіць у працоўны час. А ў выходны дзень чалавеку трэба адпачыць”.

(Дзяўчаты: ) “Хутчэй за ўсё, пайшлі бы. Таму што хочацца бачыць наш горад прыгожым!”

(Спадарыня: ) “Я бы прыклала намаганьні, каб навесьці тут парадак яшчэ лепей. Хацелася бы больш на Эўропу быць падобнымі”.

(Спадарыня: ) “Меркаваньне дваістае. Нібыта разумею, што трэба прыбраць горад, а зь іншага боку — ня хочацца. Таму што гара справаў хатніх, і на дзяцей часу не хапае”.

(Спадарыня: ) “У ЖЭУ ёсьць работнікі, дворнікі, яны павінны гэтым займацца, ім за гэта грошы плацяць. А народ цягаць у выходны дзень — няправільна”.

(Юнакі: ) “Не, не пайшлі бы. Гэта справа добраахвотная. Хочаш — ідзі, хочаш — не ідзі. Аднак нам замест заняткаў лепш на суботнік схадзіць. Падмяцем ужо які мэтар квадратны, і хопіць”.

(Спадарыня: ) “Я памятаю сваю маладосьць, працоўную дзейнасьць, калі мы з такім энтузіязмам заўсёды выходзілі! І на карысьць гораду працавалі з задавальненьнем”.

(Спадар: ) “Я ўсю сваю працоўную дзейнасьць заўсёды браў удзел у суботніку!”

(Карэспандэнтка: ) “А як вы ставіцеся да бясплатнай працы ўвогуле? Гэта добра альбо дрэнна?”

(Спадар: ) “Калі на карысць людзей і сваёй радзімы, то гэта можна”.

(Спадарыня: ) “Бясплатнай працы няма. Куды бы ні пайшоў, якая бы паперка ні была — за ўсё трэба плаціць. Раней было бясплатна, цяпер трэба плаціць.Чаму ж мы павінны працаваць бясплатна?”

(Бабуля: ) “Я лічу, што суботнік патрэбны ўсім. Ісьці і папрацаваць. У суботніку трэба абавязкова браць удзел”.

(Спадарыня: ) “Людзі прызвычаіліся да гэтага. У нас такі мэнталітэт, маё пакаленьне вырасла на гэтым і ставіцца да гэтага так: раз трэба — значыць, трэба. А цяпер на працы і не адмовісься! Цяпер кожны даражыць працоўным месцам. Ня ты, так іншы — яго зойме той, хто будзе хадзіць на суботнікі”.

(Спадарыня: ) “Я стаўлюся добра, калі грошы выдаткоўваюцца дакладна для хворых, для нейкіх сацыяльных патрэбаў — толькі для гэтага”.

(Спадарыня: ) “Калі я ведаю, для чаго гэта і якая карысьць будзе ад гэтага суботніка, і бачыла бы вынік затрачанай працы, тады — так, без размоваў. А калі гэта ідзе невядома куды — тады не!”
XS
SM
MD
LG