Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЯ ВЫЙДЗЕ НАСТУПНЫ НУМАР “НОВОЙ ГАЗЕТЫ СМОРГОНИ”


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Адвакат Яўген Маліноўскі зазначыў, што працу страцяць 18 супрацоўнікаў “Новой газеты Сморгони”. 3200 падпісчыкаў не атрымаюць новы нумар. Істотна зьменшацца магчымасьці жыхароў раёну атрымліваць газэтную інфармацыю. Аднак касацыйная інстанцыя суду на чале з Уладзімерам Дабранавым ня ўзяла пад увагу гэтыя ды іншыя аргумэнты.

Раённыя ўлады зараз створаць ліквідацыйную камісію, і Рамуальд Улан цалкам страціць права выдаваць газэту. Аднак ён мае намер захаваць выданьне, паколькі застаецца яго заснавальнікам.

(Улан: ) “Мы прыпыняем выпуск “Новой газеты Сморгони”. Мы спадзяемся, што ў канцы наступнага тыдня зможам аднавіць выданьне. Я зьбіраюся працягваць мой бізнэс, маю справу, яна мне даспадобы. Пакуль я ня стаўлю кропку ў гэтай справе”.

Рамуальд Улан падасьць скаргу ў Вышэйшы гаспадарчы суд. А выпускаць газэту ў найбліжэйшым часе ён спадзяецца з дапамогай іншага выдаўца.
XS
SM
MD
LG