Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ДА ВЫБАРАЎ МАГІЛЁЎСКІЯ ЧЫНОЎНІКІ ПЕРАСЯДУЦЬ НА АЎТОБУСЫ ДЫ ТРАЛЕЙБУСЫ


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

Гэта здарылася пасьля таго, як старшыня Магілёўскага гарвыканкаму Віктар Шорыкаў правёў экспэрымэнт і адной раніцай чакаў аўтобуса на прыпынку больш за гадзіну ды спазьніўся на працу. Цяпер ягоныя падначаленыя павінныя на ўласным вопыце зьведаць усе праблемы грамадзкага транспарту ў абласным цэнтры і падаць падрабязныя справаздачы.

Праўда, Віктар Шорыкаў перасадзіў чыноўнікаў на аўтобусы і тралейбусы толькі да 1 сакавіка, што, дарэчы, супала зь перадвыбарчай кампаніяй, у якой у якасьці кандыдатаў у дэпутаты бяруць удзел у тым ліку і кіраўнікі выканаўчай улады ў горадзе.

Між тым, менавіта на наступны дзень пасьля выбараў у мясцовыя саветы магілёўцаў чакае непрыемны сюрпрыз. З 3 сакавіка падвышаюцца кошты на праезд у грамадзкім транспарце. Цяпер адзін квіток будзе каштаваць не 170, а 200 рублёў. Аргумэнтам у прыняцьці новых коштаў на праезд сталі ня толькі страты ды выдаткі дзяржаўных транспартных арганізацыяў, а тое, што пасажырам будзе прасьцей разьлічвацца за праезд круглымі сумамі.
XS
SM
MD
LG