Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

РАБОЧЫЯ ПІНСКАГА ПРАДПРЫЕМСТВА ІНВАЛІДАЎ ПАТРАБУЮЦЬ ПАДВЫШЭНЬНЯ ЗАРОБКАЎ


Алег Супрунюк, Пiнск

На пiнскiм прадпрыемстве “ЭлКiс” працуюць пераважна iнвалiды зроку. Для iх гэта адзiная магчымасьць атрымаць нейкую прыбаўку да невялiкай пэнсii. Але на большасьцi ўчасткаў заробкi не перавышаюць 50 тысяч рублёў, што раз-пораз прыводзiць да стыхiйных акцыяў пратэсту сярод рабочых. Цягам апошнiх дзён яны адмаўлялiся выконваць працу, пакуль ня будуць падвышаныя заробкi. Але кiраўнiцтва прадпрыемства пагаджалася зрабiць гэта толькi пры ўмове павелiчэньня працоўных нормаў. Такая прапанова яшчэ больш абурыла iнвалiдаў. Вось што распавёў адзiн з рабочых:

(Спадар: ) “Сутнасьць канфлiкту ў тым, што выйшаў загад дырэктара з 1 лютага падвысiць на 20% зарплату i на 25% норму выпрацоўкi. Канечне, людзi абураныя. Гавораць: “мы што — робаты?”

Cёньня дзеля разьвязаньня канфлiкту ў Пiнск прыехалi кiраўнiкi Беларускага таварыства iнвалiдаў зроку, якому належыць прадпрыемства “ЭлКiс”. Нарада доўжылася амаль пяць гадзiнаў. Было прынятае рашэньне прызначыць на прадпрыемства новага дырэктара i стварыць пагаджальную камiсiю, якая павiнна ўзгаднiць умовы павелiчэньня заробкаў i працоўных нормаў.

Падчас сходу рабочыя-iнвалiды казалi пра тое, што адмiнiстрацыя прадпрыемства пагражала некаторым зь iх позвамi ў суд, каб прыцягнуць да адказнасьцi за ўдзел у ранейшых несанкцыянаваных акцыяў пратэсту. Рабочыя гавораць, што гатовыя афiцыйна папярэдзiць аб пачатку страйку, калi пагрозы ня спыняцца, а патрабаваньнi iнвалiдаў ня будуць улiчаныя пагаджальнай камiсiяй.
XS
SM
MD
LG