Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫХАРКА МАГІЛЁВА АЛЕНА ПАЙКОВА ВЫЙГРАЛА СУДОВУЮ СПРАВУ СУПРАЦЬ АДМІНІСТРАЦЫІ МАГІЛЁЎСКАГА АЎТАЗАВОДУ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Адмысловая камісія пацьвердзіла, што Юрыя Пайкова ўцягнула ў каленчаты вал з прычыны парушэньня тэхналягічнай дысцыпліны вытворчасьці, а значыць, зь віны адміністрацыі.

Кіраўнікі аўтазаводу патлумачылі, што ня выплацілі кампэнсацыю сям'і рабочага, таму што ён не стаіць на ўліку ў прафсаюзнай арганізацыі.

Юры Пайкоў быў сябрам прафсаюзу аўтасельгасмашу, які ачольвае Аляксандар Бухвостаў. Суд прызнаў, што ўсе прафсаюзы ёсьць роўнымі і абавязаў аўзтазавод выплаціць удаве Пайкова пяць мільёнаў рублёў.

Ініцыятарка пазову незадаволеная гэтым рашэньнем. Яна прасіла выплаціць ёй 47 мільёнаў рублёў, паколькі палічыла, што адміністрацыя заводу вінная ёй ня толькі за сьмерць мужа, але і мусіць матэрыяльна кампэнсаваць маральную шкоду.
XS
SM
MD
LG