Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГОМЕЛЬСКІЯ СТУДЭНТЫ БОЛЬШ НЕ АТРЫМЛІВАЮЦЬ “ЧАРНОБЫЛЬСКІЯ” ДАПЛАТЫ ДА СТЫПЕНДЫЯЎ


Казімер Яноўскі, Гомель

“Чарнобыльскія” даплаты студэнтам даволі істотныя. Паводле закону, яны складаюць палову ад агульнага памеру стыпендыяў. Напрыклад, у тэхнічным унівэрсытэце імя Сухога студэнтам даплачвалі 13 тысячаў рублёў пры сярэдняй стыпендыі 26 тысячаў.

Распавядае прарэктар унівэрсытэту ў пытаньнях эканомікі Станіслаў Пракапенка...

“За тры месяцы запазычанасць нашай ўстанове склала 92 мільёны рублёў”,— паведаміў спадар Пракапенка.

Падобная сытуацыя і ў астатніх чатырох вышэйшых навучальных установах абласнога цэнтру.

Распавядае прарэктарка мэдычнага інстытуту Тамара Сераброва:

“Чарнобыльская даплата ў нас налічваецца. Але з кастрычніку студэнтам яна не выплочваецца. Раённы фінансавы аддзел не пералічвае інстытуту грошы. Наша бугальтэрыя кожны месяц інфармуе пра суму даплатаў, але ад фінансавага аддзелу грошы не паступаюць”,— кажа прарэктарка мэдінсттытуту.

Не атрымліваюць даплатаў да стыпендыяў і навучэнцы тэхнікумаў...

Гомельскія студэнты апасаюцца, што з новага году даплаты наогул будуць скасаваныя.

У афіцыйных установах розгалас атрымала адмысловая цыдулка намесьніка міністра фінансаў Івана Заяша з нагоды фармаваньня сёлетняга бюджэту краіны. Фінансысты сьцьвярджаюць, што на чарнобыльскую праграму сёлета нестае амаль 100 мільярдаў рублёў. Праўдападобна, што скасаваны будуць ня толькі надбаўкі студэнтам, але й іншыя сацыяльныя выплаты, прадугледжаныя “чарнобыльскім” законам.
XS
SM
MD
LG