Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У СВАБОДНУЮ ЭКАНАМІЧНУЮ ЗОНУ “ГРОДНАІНВЭСТ” ПЕРШАЙ ПРЫЙШЛА ЛІТОЎСКАЯ КАМПАНІЯ З БЭЛЬГІЙСКІМ КАПІТАЛАМ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

У Горадні літоўцы будуюць фабрыку, якіх павінна быць тры. На кожнай працу атрымаюць каля 300 чалавек. Пакуль што літоўцы інвэставалі 1 мільён даляраў, а плянуюць — 5 мільёнаў. Мэта — вырабляць за год 5 мільёнаў адзінак адзеньня.

Паводле дырэктара замежнага прадпрыемства Ўладаса Мішкініса, у гарвыканкаме яго пазнаёмілі са зваротам кіраўніцтва адной гарадзенскай швейнай фабрыкі. У ім гаворыцца, што на фабрыцы зарабляюць па 75 даляраў і калі літоўцы стануць плаціць хаця б на 1 даляр болей, усе работніцы перабягуць да іх. У.Мішкініс сказаў, што паабяцаў не плаціць болей. Але зазначыў, што “такімі рычагамі эканоміку ня ўзьнімеш”.
XS
SM
MD
LG