Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ГАРАДЗЕНСКІЯ ВЕРНІКІ ЗАПАЛІЛІ ЗЬНІЧЫ НА МЕСЦЫ РАЗБУРАНАГА ГАТЫЧНАГА КАСЬЦЁЛА


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Група грамадзянаў хацела правесьці сёньня пікет “Фара Вітаўта — наша гісторыя”. Улады не дазволілі пікет. Гаворыць адзін зь вернікаў.

(Мікола Воран:) “Сёньня мы адзначаем сумную дату — 41-ю гадавіну з таго дня, як была ўзарваная сьвятыня беларускай зямлі — Фара Вітаўта. Гэта вельмі сумны для нас дзень. Але мы адзначаем яго штогод. Нас сабралася няшмат. Але тут тыя, хто шануе сваю памяць, гісторыю, хто любіць свой край”.

Гарадзенцы памятаюць, што ўлады разбурылі касьцёл 29 лістапада 1961 году. Сёньня вернікаў сабралася каля 20 чалавек. Яны запалілі на зямлі зьнічы, паставіўшы іх крыжам. Падыйшоў міліцыянт і папярэдзіў, каб не было ніякіх прамоваў. Праз паўгадзіны вернікі разышліся.

Летась за малітву на гэтым месцы суд пакараў мастака Зьміцера Іваноўскага. Яго аштрафавалі на 150 мінімальных заробкаў. Гэтым разам міліцыя нікога не затрымлівала.
XS
SM
MD
LG