Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АКТЫВІСТЫ АГП У КРУГЛЫМ ЗАПАТРАБАВАЛІ ЗАРОБКАЎ СЯЛЯНАМ


Марыя Ўсьціновіч, Круглае

Пікет, які быў санкцыянаваны райвыканкамам, меўся зьвярнуць увагу ўладаў і грамадзкасьці на катастрафічнае пагаршэньне становішча ў сельскай гаспадарцы Кругляншчыны.

Лідэр мясцовай арганізацыі АГП Аляксандар Булаўкін паведаміў, што круглянскія калгасьнікі не атрымалі сваіх мізэрных заробкаў яшчэ за жнівень. Дэмакраты ад імя сялянаў таксама запатрабавалі выплаты заробкаў наяўнымі грашыма, а ня сьпісамі ў вясковых крамах.

Пікет на гарадзкім стадыёне Круглага доўжыўся паўтары гадзіны ў абедзенны перапынак. У ім бралі ўдзел пяць чалавек. Людзі, якія цікавіліся пікетам, раілі дэмакратам ісьці да райвыканкаму, бо іх патрабаваньняў ня бачаць тыя, каму яны скіраваныя.

Сёньня стала вядома, што круглянскія ўлады рыхтуюць пэўную суму грошай, каб выдаць сялянам частку запазычаных заробкаў.
XS
SM
MD
LG