Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Магілёве дырэктар заводу падаў у суд на прафсаюзных актывістаў


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

На думку дырэктара завода, у сваіх выступленьнях на сходах i публікацыях у газэтах прафсаюзныя лідэры дазволілі шэраг абразлівых выказваньняў.

Спадары Каралёў i Новікаў абвiнавачвалі Паўла Вахміна ў парушэньні калектыўнай дамовы, незаконным скарачэньні рабочых і перасьледу прафсаюзных актывістаў. Нядаўна Свабодны прафсаюз заводу “Зеніт” запатрабаваў адстаўкi дырэктара i зьвярнуўся па падтрымку да міжнародных прафсаюзных арганізацыяў.

Дырэктар заводу “Зеніт” лічыць , што такiя дзеяньні і заявы прафсаюзных лiдэраў абражаюць ягоныя гонар і годнасьць. Ён просіць суд, каб адказьнікі кампэнсавалi яму маральную шкоду памерам у шэсьць мiльёнаў рублёў. Атрыманыя грошы ён зьбіраецца перадаць дзіцячаму дому.


XS
SM
MD
LG