Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАБЛЕМЫ ЎЖЫТКУ БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ ЎЛАДАМ ВАЛЬНЕЙ АБМЯРКОЎВАЦЬ БЕЗ УДЗЕЛУ ТБМ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Паводле зьвестак ТБМ, у Віцебскай вобласьці зараз ёсьць 473 беларускамоўныя школы (гэта 63% ад колькасьці ўсіх школаў), але толькі 23% дзяцей навучаюцца па-беларуску. Беларускія школы – у асноўным вясковыя ды малакамплектныя, затое ніводнай беларускай школы няма ў Воршы, Наваполацку, Чыгуначным і Першамайскім раёнах Віцебску. Цягам апошніх рэформаў, калі абласное начальства імкнулася пазбыцца маленькіх школаў, пераводзячы вучняў ў буйнейшыя, на Віцебшчыне зьявіліся 4 новыя расейскія школы і зьнікла 21 беларуская.

Старшыня гарадзкой рады ТБМ Валянцін Арлоў лічыць, што агалоскі падобных фактаў абласное кіраўніцтва сьвядома не дапускае, імкнучыся такім чынам пазьбегнуць грамадзкае крытыкі.
XS
SM
MD
LG