Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“ГАЗАВАЯ АТАКА” РАСЕІ АДБІЛАСЯ НА ПРАЦЫ НАВАПОЛАЦКАЙ ЦЕПЛАЭЛЕКТРАЦЭНТРАЛІ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Сутачнае спажываньне газу на ЦЭЦ пры сёньняшнім рэжыме працы складае 1,5–2 мільёны кубамэтраў. Аднак неўзабаве ў зьвязку з паніжэньнем тэмпэратуры паветра мусіць быць задзейнічаны яшчэ адзін тэхналягічны кацёл, і спажываньне паліва, адпаведна, павялічыцца.

Зрэшты, мазут, які пастачае вытворчае аб’яднаньне “Нафтан”, таксама зьяўляецца стратэгічнай сыравінай, і яго спажываньне самым суворым чынам рэглямэнтуецца. Таму 7 лістапада ў сувязі са скарачэньнем з выпадку сьвятаў спажываньня газу прамысловымі прадпрыемствамі, Наваполацкая ЦЭЦ ізноў пачала працаваць выключна на газе. Ад панядзелка, аднак, цеплаэлектрацэнтраль павінная будзе перайсьці да згаданай “газава-мазутнай” паліўнай схемы.

Адмыслоўцаў Наваполацкай ЦЭЦ беларуска-газпрамаўскія закалоты ня надта і ўсхвалявалі: цеплаэлектрацэнтраль забясьпечвае жыцьцядзейнасьць найбуйнейшага нафтахімічнага комплексу, а таму мусіць працаваць у любым выпадку. А вось іх калегі-энэргетыкі з Лукомскай ДРЭС настроеныя менш аптымістычна. На іх думку, калі сытуацыя з пастачаньнем прыроднага газу ў рэспубліку ня зьменіцца да лепшага, давядзецца гасіць катлы. Бо ў дадзеным выпадку дзяржаве зручней будзе набываць электраэнэргію ў Літве ці Расеі.
XS
SM
MD
LG