Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НА МАГІЛЁЎШЧЫНЕ АДКРЫТЫ ПОМНІК АХВЯРАМ ФАШЫЗМУ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

На жалобным мітынгу шмат казалі пра зьверствы нацыстаў і пакуты іхных ахвяраў. Паводле ўспамінаў жыхароў Палыкавіч, бальшыня зь дзесяці тысячаў забітых і закапаных у Палыкавіцкім яры – габрэі. Пра пасьляваенныя часы ўзгадвае жыхарка вёскі Палыкавічы Марыя Бычкова:

(Бычкова: ) “А тады гэта было занядбанае, зарослае месца. Увогуле так. А пасьля вайны, калі рабілі эксгумацыю, мая памерлая суседка казала, што зь яра даставалі габрэяў, сярод якіх былі немаўляткі. Яна казала, што гэтыя дзіцяткі былі зусім беленькімі.У яе так адклалася ў памяці. Трупы паклалі вакол яра, і там было шмат немаўлят. Ляжалі і жанчыны, і мужчыны”.

Іх расстрэльвалі ў 1942 годзе. Бацькоў забівалі, дзяцей скідвалі жывымі ў яр. З таго часу прайшло шэсцьдзесят гадоў. На маё пытаньне пра зацягваньне тэрмінаў усталяваньня помніка чыноўнікі адказвалі: “Не было грошай”.

Грошы зьявіліся пасьля таго, як быў створаны адмысловы фонд, у які пералічалі грошы як жыхары Магілёўшчыны, так і замежныя грамадзяне, пераважна габрэі. Жыхары Палыкавіч кажуць, што прыяжджалі габрэі з Канады, Ізраіля, іншых краін.

Цяпер пра дзесяць тысячаў растраляных магілёўцаў заўжды будзе нагадваць высокі мармуровы помнік.
XS
SM
MD
LG