Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДСТАЎНІКІ МАГІЛЁЎСКАЙ ФІЛІІ АГП АРГАНІЗАВАЛІ ГРАМАДЗКАЕ АПЫТАНЬНЕ МАГІЛЁЎЦАЎ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Як падкрэсьліў адзін з актывістаў партыі Валеры Сівуха, мэта апытаньня – вывучэньне грамадзкай думкі перад выбарамі ў мясцовыя саветы. Цяпер прадстаўнікі АГП падводзяць вынікі гэтай акцыі, каб прадставіць уладам свае прапановы што да вырашэньня транспартных, камунальных адукацыйных і іншых праблемаў гораду.

Ініцыятары гэтай акцыі цікавіліся стаўленьнем магілёўцаў да выбараў у мясцовыя саветы і іхным прадстаўленьнем аб сутнасьці саветаў. Бальшыня ініцыятараў грамадзкага апытаньня зьбіраецца ўдзельнічаць у гэтых выбарах, перад якімі сустракаюцца з патэнцыйнымі выбаршчыкамі.
XS
SM
MD
LG