Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ГРАМАДЗКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ БАБРУЙСКУ РАСПРАЦАВАЛІ САЦЫЯЛЬНУЮ ДАМОВУ


Марыя Ўсьціновіч, Бабруйск

У выніку анкетаваньня актывістаў няўрадавых арганізацыяў і жыхароў Бабруйску было выяўлена 11 найбольш надзённых праблем гораду. Сваё адлюстраваньне ў “Сацыяльнай дамове” знайшлі нізкі заробак і яго нясвоечасовая выплата, беспрацоўе, нізкі ўзровень мэдычнага абслугоўваньня адначасова з пашырэньнем платных паслугаў, замоўчваньне праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі і інвалідаў, рост злачыннасьці, камунальныя праблемы ды іншае.

Падпісаць гэты дакумэнт і гэтак узяць на сябе цвёрдыя абавязкі садзейнічаць вырашэньню надзённых праблемаў Бабруйску будзе прапанавана ўсім кандадатам у дэпутаты мясцовых саветаў.

Наўзамен кандыдаты атрымаюць на выбарах падтрымку гараджанаў і грамадзкіх арганізацыяў, якія таксама са свайго боку падпішуць “Сацыяльную дамову”.

Сваё жаданьне заключыць “Сацыяльную дамову” з патэнцыйнымі дэпутатамі мясцовых саветаў ужо выказалі бабруйскія аддзяленьні арганізацыяў “Дзеці ў бядзе” і “Надзея”, таварыства інвалідаў і інвалідаў-вазочнікаў.
XS
SM
MD
LG