Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЙЦЫ КУПІЛІ АДНО З САМЫХ СТРАТНЫХ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ ВІЦЕБШЧЫНЫ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Але зьмена асартымэнту прадукцыі ў выніку ўвядзеньня новых тэхналягічных лініяў, што ўжо сёлета плянуюць запусьціць цяперашнія расейскія гаспадары, не суцяшае працаўнікоў. Галоўнае, што ім нарэшце выплацяць заробкі, запазычаныя яшчэ ад траўня. Нагадаем, што на знак пратэсту супраць сыстэматычнае нявыплаты заробкаў жыхары пасёлку Гута не пусьцілі 1 верасьня сваіх дзяцей у школу. Канфлікт гэты быў ліквідаваны толькі пасьля таго, як людзям выплацілі грошы за красавік.

Цяпер грошы на заробкі - а запазычанасьць па іх складае на сёньняшні дзень 38,5 млн рублёў - кіраўніцтва раёну плянуе ўзяць з тае самае сумы, за якую “Гуту” прадалі на аукцыёне. Прадпрыемства купілі за 236 мільёнаў рублёў.

Такім чынам Віцебшчына пазбавілася ад аднаго з трох самых стратных прадпрыемстваў. Але запазычанасьці па заробках на двух астатніх з “Гутаю” проста непараўнальныя: на Новаполацкім “Вымяральніку” ня выплачана працаўнікам 234 млн. рублёў, на Віцебскім “КІМ” – 329 млн. рублёў.

XS
SM
MD
LG