Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАВАПОЛАЦКІЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ СПЫНІЛІ СТРАЙК


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Паводле прынятай на сходзе дамовы, кожны прадпрымальнік сам вырашае – у які дзень яму выходзіць на працу, а ў які дзень страйкаваць. Такім чынам, сёньня на працу ня выйшла пракладна траціна гандляроў.

На пытаньне – чаму быў прыпынены агульны страйк? – старшыня Незалежнага прафсаюзу дробных прадпрымальнікаў Полаччыны Валер Шаўчэнка заявіў, што гэта надарылася з прычыны масавага штрайкбрэхерства сталічных калегаў. “Пакуль страйкі будуць адбывацца пад лёзунгам “Хто ў плот, хто ў агарод”, плёну яны не зазнаюць”? – паведаміў прафсаюзны лідэр.
XS
SM
MD
LG