Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЯБРЫ АГП ПРАВЯЛІ СУСТРЭЧУ З ПРАЦАЎНІКАМІ ВІЦЕБСКАГА ВЫТВОРЧАГА АБ’ЯДНАНЬНЯ “МАНАЛІТ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Працаўнікі віцебскага “Маналіту” – колішняга выбітнага прадпраемства радыёэлектроннай прамысловасьці – перажываюць цяпер масавыя скарачэньні ды пэрыядычныя затрымкі заробкаў. Таму, адчуваючы неабходнасьць пераменаў у сваім становішчы, яны ахвотна абмяркоўвалі з сябрамі АГП пэрспэктывы ўласнага жыцьця пасьля будучых выбараў у мясцовыя Саветы.

Гаворкі вяліся ня толькі пра вытворчыя праблемы: працаўнікі “Маналіту”, якія ёсьць у асноўным жыхарамі тутэйшага ўскраіннага мікрараёну “Маркаўшчына”, скардзіліся і на дрэнную працу гарадзкога транспарту, і на адсутнасьць ацяпленьня ў дамах, і на абыякавасьць мясцовага кіраўніцтва.

Прадстаўнікі АГП раздалі “маналітаўцам” каля паўтысячы ўлётак з запрашэньнем: “Калі хочаш дапамагчы сабе, прыходзь да нас!”
XS
SM
MD
LG