Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЯБЛЯНЕ АБМЯРКОЎВАЮЦЬ ВЕРАГОДНАСЬЦЬ АБРАНЬНЯ А.ЛУКАШЭНКІ НА ТРЭЦІ ПРЭЗЫДЭНЦКІ ТЭРМІН


Браніслава Станкевіч, Віцебск

“А яго і на другі тэрмін не выбіралі”, – прыкладна такі зьмест маюць большасьць дасланых адказаў.

Рэдакцыя “Віцебскага кур’ера”, друкуючы вынікі пэйджэрнага апытаньня, мусіла зазначыць, што некаторыя чытацкія рэплікі наўпрост падпадаюць пад артыкул крымінальнага кодэксу, які бароніць гонар прэзыдэнта Беларусі, і таму ня могуць быць апублікаваныя.

Дарэчы, аўтары адказаў адкрыта ставяць пад імі свае імёны ды прозьвішчы, не хаваючы ўласнай палітычнай пазыцыі. Да прыкладу, спадарыня Юневіч на пытаньне пра магчымасьць пераабраньня Лукашэнкі на трэці тэрмін адказала наступным чынам: “Працуючы наглядальнікам падчас мінулых выбараў, я была сьведкай “элегантнае перамогі самага чыстага прэзыдэнта ў сьвеце. Хлусьня, абсалютная непавага да закону ды народу – вось сапраўдныя атрыбуты гэтае перамогі”.
XS
SM
MD
LG