Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАДА ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ ВІЦЕБШЧЫНЫ ЗЬВЯРНУЛАСЯ ДА ДЭПУТАТАЎ АБЛСАВЕТУ І НАСЕЛЬНІЦТВА ВОБЛАСЬЦІ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

“Мы ня хочам страйкаваць, — гаворыцца ў дакумэнце, — мы хочам мець свой маленькі бізнэс, гадаваць дзяцей, плаціць падаткі, але нас вымушаюць распачаць страйк”. Па сьведчаньні прадпрымальнікаў, прычынай канфлікту паміж імі і ўладамі сталіся прэзыдэнцкі дэкрэт №40, які прадугледжвае канфіскацыю тавараў у месцах захоўваньня і транспартыроўкі, дэкрэт №18, які патрабуе абавязковых сацыяльных выплатаў, а таксама дэкрэт №12, які патрабуе ўвядзеньня касавых апаратаў і адкрыцьця банкаўскіх рахункаў.

Не спрыяе разьвіцьцю прадпрымальніцтва і рашэньне №144 Віцебскага аблсавету, згодна зь якім фактычна ў два разы падвышаюцца падаткі.

У верасьні дробныя прадпрымальнікі Віцебшчыны правялі аднадзённыя папераджальныя страйкі, але яны ня мелі плёну — улады нічога не зрабілі дзеля нармалізацыі сытуацыі. А таму вырашана было распачаць з 1 кастрычніка 16-дзённы ўсеагульны страйк бяз выплаты падаткаў.

Калі гэта ня дасьць выніку і ўлады не ўвядуць мараторы на дзеяньне шэрагу антыпрадпрымальніцкіх дэкрэтаў і рашэньняў, акцыя пратэсту будзе працягнутая. “Гэта не ўльтыматум. Гэта барацьба за выжываньне”, -- гаворыцца ў звароце.
XS
SM
MD
LG