Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ВІЦЕБСКАЯ ФІЛІЯ АГП ПРАЦЯГВАЕ ПЕРАДВЫБАРЧЫЯ СУСТРЭЧЫ З РАБОЧЫМІ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Цягам гадзіны ўдзельнікі акцыі раздалі 500 улётак з інфармацыяй пра дзейнасьць партыі ды ейны ўдзел у будучых мясцовых выбарах.

Паводле словаў старшыні гарадзкой арганізацыі АГП Алены Залескай, расчараваўшыся вынікамі апошніх выбараў прэзыдэнта, працаўнікі віцебскіх прадпрыемстваў шмат надзеяў на паляпшэньне ўласнага дабрабыту ўскладаюць цяпер на вынікі новых выбараў. Таму ў часе падобных сустрэчаў у АГП знаходзіцца шмат прыхільнікаў. Сустрэча на прахадной швейнай фабрыкі таксама ня сталася выключэньнем: стаміўшыся чакаць запозьненых ды невялікіх заробкаў (прыкладна 60-70 тысячаў беларускіх рублёў), шмат хто з тутэйшых працаўнікоў выказаў жаданьне стацца назіральнікам або іншым чынам дапамагчы АГП у перадвыбарчай працы.
XS
SM
MD
LG