Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У НАВАПОЛАЦКУ ДА СТРАЙКУ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ ДАЛУЧАЦЦА КІРОЎЦЫ ТАКСОВАК


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

У “горадзе вялікай хіміі” афіцыйна зарэгістравана 60 прыватных уладальнікаў таксовак. Усім ім была вызначана фіксаваная стаўка падатку памерам 40 эўра. Апошнім часам, калі курс эўра пачаў імкліва расьці, а таксама стабільна рос кошт паліва, кіроўцы ўголас загаварылі ад неабходнасьці зьніжэньня згаданае стаўкі. На яве, аднак падаткі ня зьнізіліся, а павялічыліся. Цяпер фіксаваная стаўка вызначаная памерам 60 эўра. Апроч таго, кіроўцаў абавязалі выплачваць штомесяцу 29 тысячаў рублёў у Фонд сацыяльнай абароны.

Паводле сьведчаньняў ўладальнікаў таксовак, у дзень яны зарабляюць у сярэднім 25-30 тысячаў рублёў, і пры выплаце вызначаных падаткаў іх праца губляе сэнс. У зьвязку з тым яны вырашылі аніякіх падаткаў не плаціць і распачаць ад 1 верасьня бестэрміновы страйк. Паводле іхных словаў, на працу яны выйдуць толькі ў тым выпадку, калі фіксаваная стаўка падатку будзе зьніжаная да 25 эўра.
XS
SM
MD
LG