Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗАМЕСТ ВЫДЗЯЛЕНЬНЯ СРОДКАЎ НА КАПІТАЛЬНЫЯ РАМОНТЫ Ў ШКОЛАХ, ВІЦЕБСКІЯ ЎЛАДЫ ЗАКУПЛЯЮЦЬ “ШКОЛЬНЫЯ” АЎТОБУСЫ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Усяго па Віцебскай вобласьці будуць зачыненыя 24 пачатковыя школы ды 7 базавых. Пераважна гэта старыя школы, якія шмат гадоў існавалі без капітальнага рамонту. Да прыкладу, сёлета зачыняецца Канчанская сярэдняя школа ў Гарадоцкім раёне, дзе ўзімку пад цяжарам сьнегу абваліўся даўно не рамантаваны дах… Яшчэ 21 школа будзе рэфармаваная: 14 сярэдніх школаў стануцца базавымі, а 7 базавых – пачатковымі. У сваёй ранейшай якасьці ўтрыманьне гэтых школаў цяпер лічыцца нерэнтабэльным.

Але ў часе “віцебскай школьнай рэформы” высьветлілася, што наяўных 20 аўтобусаў відавочна бракуе – дзеля перавозкі вучняў з “рэфармаваных” школаў аўтобусаў патрэбна ў 2 разы болей. Таму з абласнога бюджэту налета плянуецца выдзеліць яшчэ каля 400 мільёнаў. Паводле меркаваньня вясковых настаўнікаў, гэтых грошай было б дастаткова, каб адрамантаваць усе школьныя будынкі ў тых вёсках, дзе яны прызнаныя непрыдатнымі.
XS
SM
MD
LG