Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМУГА АД ПАЖАРАЎ НА ТАРФЯНІКАХ АХУТАЛА МАГІЛЁЎ


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

Мінулым тыднем гарэлі тарфянікі ля вёсцы Малая Бароўка. Потым пажарным давялося некалькі дзён ліквідаваць узгараньне тарфянога поля ў раёне вёскі Машанакі.

Вакол Магілёва тлеюць тарфянікі і з-за слабага ветру дым вельмі слаба рассейваецца. Спэцыялісты, якія вядуць экалягічны маніторынг, паведамляюць, што гэта нэгатыўна адбіваецца на чысьціні паветра ў абласным цэнтры.

Паводле даследваньняў, у жніўні узровень утрыманьня ў паветры шкодных рэчываў – фэнолу і серавугляроду – павялічыўся ў параўнаньні да ліпня у сярэднім у паўтара раза.

Сухое надвор’е ў Магілёўскай вобласьці не спрыяе паляпшэньню і экалягічнай, і супрацьпажарнай сытуацыяў. Увогуле сёлета зарэгістравана толькі на тарфяніках 400 пажараў, якія па ўсёй Магілёўскай вобласьці ахапілі больш за 300 гектараў.
XS
SM
MD
LG