Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКІЯ СЯБРЫ АГП ПРАВЯЛІ СУСТРЭЧУ З ПРАЦАЎНІКАМІ ЗАВОДУ “ВІЦЯЗЬ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Зважаючы на тое, што яшчэ гадоў 7-8 таму на “Віцязі” працавалі каля пяці тысячаў рабочых, сёньняшнія паўтары тысячы працаўнікоў найбольш турбуюцца пра чарговыя магчымыя скарачэньні на прадпрыемстве. І небясьпеку быць скарочанымі амаль усе тутэйшыя працаўнікі зьвязваюць ня толькі з праблемамі недасканалае эканомікі, але й з крызысам у кіраўнічых структурах краіны. Таму тэма будучых мяйсцовых выбараў, у якіх мяркуюць узяць удзел і віцебскія сябры АГП, была ў сёньняшняй гутарцы самай актуальнай. Дарэчы, гарадзкая арганізацыя АГП запрасіла да супрацоўніцтва ўсіх ахвотных “віцязяўцаў” – у часе сустрэчы рабочыя атрымалі каля паўтысячы адмысловых інфармацыйных улётак пра дзейнасьць сяброў АГП у Віцебску.
XS
SM
MD
LG