Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

МАГІЛЁЎСКАЯ АПАЗЫЦЫЯ РЫХТУЕЦЦА ДА ВЫБАРАЎ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

У склад аркамітэту ўвайшлі прадстаўнікі гарадзкіх арганізацыяў Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада. Паводле тлумачэньня старшыні гарадзкой арганізацыі АГП Аванэса Мурадзяна, яны сфармавалі ня раду штабу, а аргкамітэт, бо спадзяюцца, што да яго далучацца і іншыя партыі. У прыватнасьці, называлі Беларускі Народны Фронт, Аб’яднаную сацыял-дэмакратычную партыю і створаную без Валянціны Палевіковай жаночую партыю “Надзея”.

Аргкамітэт мяркуе падрыхтаваць некалькі сэмінараў для назіральнікаў і арганізаваць вучобу магчымых кандыдатаў у дэпутаты. У ягоных плянах таксама – правядзеньне кансультацыяў сярод прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў для вызначэньня адзінага кандыдата ў кожнай выбарчай акрузе.

Пакуль што гэтая ініцыятыва не знайшла шырокай падтрымкі ў асяродзьдзі мясцовых дэмакратаў. У прыватнасьці, старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімер Шанцаў назваў стварэньне такога аргкамітэту заўчасным і непатрэбным. Ён лічыць , што такія абавязкі мусіць выконваць абласная каардынацыйная рада дэмакратычных сілаў “Магілёўская альтэрнатыва”.
XS
SM
MD
LG