Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БАРАНАВІЦКІЯ ГРЭКА-КАТАЛІКІ ВЫКАЗВАЮЦЬ ПАДТРЫМКУ ВЕРНІКАМ АЎТАКЕФАЛЬНАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ


Алесь Горбач, Баранавічы

У звароце, прынятым на сходзе парафіі, выказваецца спачуваньне й шчырыя словы падтрымкі сваім братам і сёстрам у Хрысьце Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы. “Бог на зямлі адзіны, і толькі разам з усімі канфэсіямі мы зможам абараніць сваю веру. Нават калі да Хрыста мы ідзем рознымі шляхамі, толькі празь веру і любоў мы дасягнем валадарства Божага. На якія б хітрыкі і жорсткасьці ня йшлі сілы цемры, разам мы непераможныя, а зло ўрэшце будзе пакаранае, бо Хрыстос з намі”, – гаворыцца ў звароце баранавіцкіх вернікаў Беларускай грэка-каталіцкай царквы.
XS
SM
MD
LG