Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КРУГЛЯНСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНАЙ ГРАМАДЗЯНСКАЙ ПАРТЫІ ПРАВЯЛА ПІКЕТ У ПАДТРЫМКУ КАЛГАСЬНІКАЎ І РАБОЧЫХ САЎГАСАЎ РАЁНУ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

У гэтым раёне Магілёўскай вобласьці сельскія жыхары ня могуць атрымаць заробленыя грошы, а мусяць празь сьпісы атрымліваць тавары і харчовыя прадукты. Каля дзесяці ўдзельнікаў пікету патрабавалі, каб заробак выплочвалі сельскім працаўнікам грашыма, а не праз крамы . У руках яны трымалі некалькі плакатаў. Пікет сабраў некалькі дзясяткаў мінакоў. Нягледзячы на прысутнасьць міліцыянтаў, абышлося без затрыманьняў.


XS
SM
MD
LG