Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ ПОЛАЧЧЫНЫ НЕ ПАДТРЫМАЛІ ІНІЦЫЯТЫВУ АБ ПРАВЯДЗЕНЬНІ ПАПЕРАДЖАЛЬНАГА СТРАЙКУ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Калі раней улады падвышалі падаткі для прадпрымальнікаў ці ўводзілі новыя формы гандлю адразу і паўсюдна, што выклікала прадпрымальніцкія пратэсты агульнарэспубліканскага сумеру, дык сёньня падобныя захады чыняцца паволі, па асобных рэгіёнах, што дазваляе лякалізаваць такія пратэсты і, адпаведна, мінімізаваць іх наступствы. У Полацкім рэгіёне апошнім часам падаткаў не ўздымалі, таму тутэйшыя прадпрымальнікі на страйк ня выйшлі.

Аднак кіраўнік Свабоднага прафсаюзу дробных прадпрымальнікаў Полаччыны Валер Шаўчэнка такую тэзу падтрымлівае толькі часткова. Паводле ягоных словаў, прадпрымальнікі ў рэгіёнах ня мусяць кідаць працу толькі таму, што ў Горадні чарговым разам ўзьнялі падаткі. Страйкі павінны быць не спантанныя, а грунтоўныя, а таму, перш чым іх абвяшчаць, прадстаўнікам прадпрымальніцкіх прафсаюзаў трэба было сабрацца разам, выпрацаваць пакет патрабаваньняў, прэтэнзій і прапановаў, і ў выпадку іх невыкананьня ўладамі выходзіць на агульнарэспубліканскі бестэрміновы страйк. Сёньняшнюю ж акцыю спадар Шаўчэнка назваў недарэчнай і бясплённай імправізацыяй, з дапамогай якой асобныя кіраўнікі страйкавага камітэту спрабуюць атрымаць палітычныя дывідэнды.
XS
SM
MD
LG