Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ВІЦЕБСКАМУ МОЛАДЗЕВАМУ ЦЭНТРУ “ВЕРАС” АДМОВІЛІ Ў РЭГІСТРАЦЫІ.


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Асноўным момантам, які паўплываў на прыняцьце адмоўнага рашэньня рэгіструючым органам, сталася наяўнасьць ў назьве арганізацыі слова "цэнтар", бо паўтара году таму Міністэрства юстыцыі забараніла выкарыстоўваць слова "цэнтар" ў назвах НДА, хаця гэта супярэчыць Закону "Аб грамадзкіх аб'яднаньнях". Яшчэ адной падставаю дзеля адмовы ў рэгістрацыі было названае тое, што "задачы і мэтады арганізацыі прадугледжваюць адукацыйную дзейнасьць, не ўласьцівую грамадзкім аб'яднаньням"; інакш кажучы, абласныя ўлады занепакоеныя тым, што цэнтар “Верас” праводзіць прававыя сэмінары ды іншыя адукацыйныя імпрэзы для дэмакратычна скіраванай віцебскай моладзі.

У адказ на такую рэакцыю ўладаў сябры “Верасу” палічылі за лепшае наноў правесьці ўстаноўчы сход ды зацьвердзіць іншую назву былога цэнтру – “Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне “Верас”, – каб як хутчэй зноў мець магчымасьць працягваць сваю працу.
XS
SM
MD
LG