Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФРАНЦУЗКАЯ ВЫСТАВА Ў ВІЦЕБСКАЙ АБЛАСНОЙ БІБЛІЯТЭЦЫ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Выстава-бібліятэка лучыць некалькі разьдзелаў: матэрыялы да 200-годзьдзя Віктора Гюго, гісторыя францускага кінэматографу, сучаснае жыцьцё краіны, француская пэрыёдыка. Карыстацца ўсімі матэрыяламі віцебскія чытачы могуць бясплатна: гэта адна з галоўных умоваў францускае амбасады.

Дарэчы, гэты новы аддзел інфармацыі ды чытаньня ёсьць ужо другім па ліку падарункам Віцебскай абласной бібліятэцы ад замежных амбасадаў: у лістападзе мінулага году амбасада ЗША адчыніла тут выдатна абсталяваную інтэрнэт-залю.
XS
SM
MD
LG