Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІЦЕБСКАЯ МІЛІЦЫЯ ПЕРАХОДЗІЦЬ НА “ЎЗМОЦНЕНЫ ВАРЫЯНТ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Непасрэдна перад фэстывалем, з 15 па 19 ліпеня, у Віцебску заплянаваная гэтак званая “зачыстка гораду”: на працягу гэтых дзён кожны ўчастковы міліцыянт мусіць правесьці прафіляктычныя гутаркі з “праблемным кантынгентам” на сваім участку. І ўжо падчас самога фэстывалю да аховы правапарадку будуць прыцягнутыя больш як 1000 супрацоўнікаў МУС, у тым ліку некалькі сотняў міліцыянтаў, дасланых у Віцебск з розных райцэнтраў вобласьці. Апроч гэтага, на фэстывалі будуць дзяжурыць адмысловыя падразьдзяленьні Міністэрства надзвычайных сытуацыяў.

Падобныя захады перасьцярогі робяцца штогод, і ўсё адно “Славянскі базар” ёсьць відавочнай крыніцай небясьпекі для віцяблянаў і гасьцей гораду. Па-першае, “Славянскі базар” прыцягвае цэлыя банды злодзеяў, таму ў фэстывальны тыдзень рэзка ўзрастае колькасьць крадзяжоў ды рабаўніцтваў. Па-другое, на абмежаванай тэрыторыі Амфітэатру зьбіраюцца тысячныя людзкія натоўпы, якія міліцыянты стрымліваюць гвалтам. І, па-трэцяе, Віцебск падчас фэстывалю літаральна патанае ў алькагольных напоях. Каторы год паўстае пытаньне пра забарону на іхны продаж, але й сёлета яно ня вырашанае: стратны гарадзкі гандаль толькі такім чынам здольны паправіць сваё становішча.
XS
SM
MD
LG