Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАВАПОЛАЦКІ “ПАЛІМІР” ПАЗБАЎЛЯЕЦЦА ТРАМВАЙНАГА ДЭПО


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Заўважым, што згаданыя прадпрыемствы валодаюць цэлым шэрагам падобных аб’ектаў, і іх утрыманьне вымагае вялікіх фінансавых сродкаў. На балянсе таго ж “Паліміру” заводзкая паліклініка, прафілякторый, летні дзіцячы лягер, Палац спорту і культуры, загарадная база адпачынку, два дзіцячыя садкі, трамвайнае дэпо. Апрача таго, аб’яднаньне мусіць, разам зь іншымі прадпрыемствамі галіны, утрымліваць хакейную каманду “Хімік”.

Паліміраўскае кіраўніцтва ўжо ня першы год спрабуе пазбыцца некаторых аб’ектаў, у прыватнасьці, трамвайнага дэпо ды Палаца спорту і культуры. І вось такая магчымасьць надарылася. У той жа час дырэкцыі як “Паліміру”, так і “Нафтану”, заручыўшыся падтрымкай працоўных калектываў, рашуча ня згодныя на перадачу гораду заводзкіх паліклінік, прафілякторыяў і дзіцячых лягераў.

З такім падыходам цалкам салідарны і гарвыканкам, з тае прычыны, што гарадзкі бюджэт папросту ня ў стане прафінансаваць памянёныя аб’екты. З буйных аб’ектаў гарвыканкам пагаджаецца ўзяць ў камунальную ўласнасьць толькі трамвайнае дэпо, паслугамі якога карыстаюцца практычна ўсе жыхары гораду.

Ці застануцца паліклінікі й прафілякторыі на балянсе прамысловых прадпрыемстваў, пакуль што сказаць цяжка. Бо апошняе слова ў гэтым пытаньні будзе належаць не кіраўніцтву прадпрыемстваў, і нават не кіраўніцтву канцэрну, а генэральнаму інвэстару. Калі такі, вядома, будзе знойдзены.
XS
SM
MD
LG