Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СЯБРЫ МОЛАДЗЕВЫХ СУПОЛАК УПАРАДКАВАЛІ НАВАПОЛАЦКІ ПАРК


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

У трыццаціградусную сьпёку хлопцы і дзяўчаты касілі траву, высякалі хмызы, фарбавалі лаўкі, а таксама ўласнаручна змайстравалі гушкалку для самых малых наведнікаў парку. Чаму акцыя ладзілася менавіта ў парку? На гэтае пытаньне адказаў адзін зь яе ўдзельнікаў, прадстаўнік цэнтру “Сварог” Сяржук Балай.

(Балай: ) “Чаму мы зьвярнулі ўвагу на парк? Менавіта таму, што гэта адна з тых мясьцін у горадзе, якая знаходзіцца ў занядбаным стане. Акрамя танцаў, на якія прыходзіць моладзь, якая потым той парк забруджвае, там фактычна нічога болей не адбываецца. А між тым у парку ёсьць некалькі занядбаных дзіцячых гульнявых пляцовак. Вось таму сябры моладзевых суполак і вырашылі ў рамках кампаніі “Зробім лепш” адну з тых пляцовак аднавіць: пафарбаваць, выкасіць траву, усталяваць арэлі”.

Па словах Сержука Балая гэтая акцыя не апошняя. Блізкім часам моладзь ізноў выйдзе на добраўпарадкаваньне роднага гораду.
XS
SM
MD
LG