Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ВІЦЕБСКІЯ АПАЗЫЦЫЯНЭРЫ ЗНОЎ ЗАПЫТАЛІСЯ ВА ЎЛАДАЎ ПРА ЛЁС ЮРАСЯ КОРБАНА


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Некалькі дзён таму, 26-га чэрвеня, падобную акцыю правялі сябры ды паплечнікі Юрася Корбана з апазыцыйных моладзевых суполак. Актывісты Маладога Фронту ды Цэнтру моладзевых ініцыятываў “Контур”, якім Ю. Корбан доўгі час кіраваў, зьвярнуліся да віцебскіх ўладаў з патрабаваньнем паведаміць вынікі сьледзтва, спыненага 2 месяцы таму з-за адсутнасьці новых зьвестак пра зьніклага. 15 удзельнікаў гэтае акцыі выйшлі да помніка Ўладзімеру Караткевічу зь лёзунгамі “Чаму ў краіне зьнікаюць людзі?” і “Дзе Корбан?”, каб выказаць свой недавер праваахоўчым органам, што дагэтуль нічога пэўнага ня могуць сказаць пра лёс зьніклага віцебскага апазыцыянэра.
XS
SM
MD
LG