Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЧАМУ ВІЦЯБЛЯНЕ ХОЧУЦЬ ЛЯЧЫЦЦА Ў “ЭЛІТНЫМ” КАРДЫЯЛЯГІЧНЫМ ЦЭНТРЫ?


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Віцябляне згадваюць, што прывілеяў на звышякаснае лячэньне кіраўнікі гораду й вобласьці пазбавіліся ў першыя гады перабудовы. Але шпіталь, які іх абслугоўваў, працуе і дагэтуль. Цяпер ён завецца Абласным кардыёлягічным цэнтрам, і патрапіць туды шэраговаму грамадзяніну да нядаўніх часоў лічылася сапраўднай удачай: у гэтым шпіталі ўтульныя, на 2 ці 3 чалавекі, палаты, асобныя для кожнай палаты душ ды прыбіральня… І гэта бадай што ўсё, чаму тут сёньня можна пазайздросьціць. Дэфіцыт лекаў, вельмі сьціплае харчаваньне ды брак кваліфікаваных кадраў сталіся тут такой самай звычайнай зьявай, як у любым іншым віцебскім шпіталі. А пра колішнюю элітнасьць нагадваюць хіба што пацёртая мяккая мэбля ў фае ды вялізная рэпрадукцыя карціны “Ленін выступае перад дэлегатамі зьезду Саветаў”.
XS
SM
MD
LG